28 лістапада завяршылася чарговае першынства краіны па футболе. Апошні тут вырашаў некалькі ключавых пытанняў. Чэмпёнам Беларусі задоўга да канца стаў салігорскі „Шахцёр”. На серабро і бронзу да апошняга прэтэндавалі барысаўскі БАТЭ і менскае „Дынама”. У выніку другім фінішаваў БАТЭ, які на сваім полі адолеў ФК „Віцебск” – 4:0. Менскія дынамаўцы не здолелі выйграць у Мазыры – 0:0 з мясцовай „Славіяй”.
Немає коментарів:
Дописати коментар